"Трымайцеся!"- так заўсёды кажа на разьвітаньне мая настаўніца. І атрымліваецца гэта неяк душэўна і заўсёды ў тэму. І мой арганізм, якому не хапае вітамінак (бо чаму яшчэ такая млявая і сонная?), трымаецца і душа чапляецца за нешта.
Трымайцеся!
Усім здароўя!:)
Трымайцеся!
Усім здароўя!:)
Калі б мне прапаноўвалі бессьмяротнасьць, я б не ўзяла.
Няшчадны лёс
Дамалаціў гадоў калосьсе,
Каб словазерні прарасьлі ў вякі.
І там над Васілём
Журботна занялося
Сузор'е зьвечарэлых хат -
Бычкі...
Рыгор Барадулін
Дамалаціў гадоў калосьсе,
Каб словазерні прарасьлі ў вякі.
І там над Васілём
Журботна занялося
Сузор'е зьвечарэлых хат -
Бычкі...
Рыгор Барадулін
Кожны чалавек носіць у сэрцы сваім людзей, якія яму дарагія, а ў галаве - усялякіх іншых людзей, празь якіх у яго турботы.
Вось чаму так цесна ў грамадзкім транспарце.
Вось чаму так цесна ў грамадзкім транспарце.
Чалавек, зь якім я хачу зносьнічаць, - ты.
Чалавек, зь якім я не хачу зносьнічаць, - ты.
І як пасьля гэтага ты можаш казаць,
што я сама ня ведаю, чаго я хачу.
Чалавек, зь якім я не хачу зносьнічаць, - ты.
І як пасьля гэтага ты можаш казаць,
што я сама ня ведаю, чаго я хачу.
Я была б вельмі злой, калі б не была такой цярплівай.
Я ня веру ў тое, што зьдзяйсьняецца хутка.Я веру ў тое, што доўга і пакутліва.
Бог сівенькі
вязаў шкарпэткі
памерлым дзеткам,
што сталі анёламі.
А потым браў сявеньку
і сыпаў сьняжынкі долу,
каб мы ратавалі адно аднаго
ад холаду й гора.
вязаў шкарпэткі
памерлым дзеткам,
што сталі анёламі.
А потым браў сявеньку
і сыпаў сьняжынкі долу,
каб мы ратавалі адно аднаго
ад холаду й гора.
Нобэлеўскай прэміі варты той,хто прыдумаў мыльныя бурбалкі.
Крыж
пам1ж
крылау
болей няма
с1лау
несьц1.
Ня к1ну.
